Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Трава

   Трава, зялёнаю купінкаю вытыркаючыся з белага снегу, уважліва, насцярожана і трывожна глядзела на яго. І ён таксама глядзеў на траву. Глядзеў абыякава, глядзеў і не бачыў нічога перад сабою, але нечакана перахапіў яе зацікаўлены позірк.
   Яго ж позірк дасюль быў невідушчы. У ім, нібы замарожаная сляза, стаяў толькі захаладалы сум ад безвыходнасці, ад крыўды і знявагі. Яму, гэтаму суму, нават аднаму было цесна ў вачах.
   Ён сядзеў на пагорку, падбіўшы пад сябе нагамі цэлую гурбу снегу. Каля яго сюды-туды хадзілі людзі. Паланёны, седзячы, бачыў толькі іхнія ногі. Яны тапталі снег, тапталі траву. Траве таксама, мусіць, было і холадна, і балюча.
   І ён, як нешта зразумеўшы, моўчкі загаварыў з травою.
   Трава такая ж, як і людзі. Яна – жывая. І ёй зноў жа баліць. Колькі пакаленняў травы прайшло паперадзе вось гэтай купінкі! Кожную вясну нараджаліся травінкі, і радаваліся свайму з’яўленню, і квітнелі, і цягнуліся да сонца, а ўвосень ціха паміралі. Часам і з-пад сумётаў на марозы і завеі настойліва, як і цяпер вось, вытыркаліся зялёныя каснічкі.
   Паміралі яны. Паміралі іх дзеці. Паміралі ўнукі. Паміралі праўнукі. Колькі ж іх, зніклых назаўсёды, ляжыць вось зараз пад снегам, у зямлі пад кожнаю травінкаю? Іх, што адцвілі і завялі, пасохлі і зрабіліся такімі ж па колеры, як і сама зямля...
   Яму захацелася паказаць траве, што ён убачыў і зразумеў яе погляд, яе ўвагу да сябе. І ён ірвануў да купіны свае рукі. Хацеў пагладзіць траву ці развітацца з ёю, а можа, і з самім сабою, але тут жа застагнаў ад крыўды. Рукі яго былі звязаныя...
   Якое ж пакаленне травы жыло тады на зямлі?
(257 слоў)

Паводле Я. Сіпакова

 

Похожие статьи:

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Жабер-трава