Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Свет матулі

   Свет матулі. Ён бясконцы, ён таямнічы сваёй неабдымнасцю, ён з намі назаўсёды, да апошняга ўздыху. Гэты свет – наша свядомасць, наша радасць і туга, наша спадчына. Ты вырас, ты самастойны, як здаецца табе. Колькі ўрачоў ні будуць абслухваць цябе, але ніхто з іх, ніводзін з іх з такой дакладнасцю не вызначыць ні тэмпературы тваёй, ні пульсу твайго, ні біцця сэрца, што ўпершыню ўзварухнулася пад матчыным сэрцам, як маці твая. Яна зробіць гэта ў імгненне, толькі прыклаўшы руку сваю да твайго лба і толькі вуха прытуліўшы да грудзей тваіх.
   Універсітэты і акадэміі будуць вучыць цябе роднай мове, але калі не ўспрыняў мову гэтую з матчыных вуснаў, з першакрыніцы, ніколі ты адчуваць не будзеш слова, дзе гук кожны ад матулі. Мова родная таму і завецца матчынай.

 

Похожие статьи:

ПераказыДа маці

ПераказыНа скрыжаванні

ПераказыІ надыходзіць дзень

ПераказыСустрэча з маці

Янка ЗолакЯнка Золак - Ода маці