Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рыбалка (Паводле В. Дайліды)

   Калі мы былі зусім малыя, то баяліся на Прыцаво хадзіць. А потым, як падраслі, пасмялелі. І кожны дзень, прыгнаўшы з поля кароў, коней, авечак, беглі купацца. Берагі на гэтым Прыцаве былі дрыгвяністыя. Бывала, параспранаемся – і ў рэчку. А глыбіня там была неймаверная. Хлопцы звязвалі дзве жэрдкі і не маглі дастаць дна.
   Затое і рыбы тут кішэла.
   Пад сплавам раскашавалі бліскучыя, нібы залатыя, карасі, віхлялі рудыя паласатыя ўюны. Гарачым летнім днём з твані падымаліся на нераст ліні, цёмна-жоўтыя, нібы бронзавыя. На жыўца браліся зялёныя, як і сама вада, шчупакі. А ў тых месцах, дзе былі сухія абрывістыя берагі, мы лавілі на пастаражні мянькоў. На кручок чаплялі маленькую жабку, калі не было лепшага жыўца, і пастаражні ставілі нанач. Паставіш штук дзесяць, а раніцой на світанні прыбяжыш – на кожным кручку мянёк. Схопіць прынаду – і ў нару. Ты за вудзільна – і сюды яго, на бераг.
(141 слова)

Паводле В. Дайліды

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНа рыбалцы

Якуб КоласЯкуб Колас - Рыбакі

Пераказы, дыктантыЧужы след

Пераказы, дыктантыРыбалка

Яўген КрупенькаЯўген Крупенька - На рыбалку кот прыйшоў