На пероне людзей было мала. Андрэйка з цікавасцю назіраў за галубамі.
Раптам два галубы пачалі біцца. Яны не падзялілі скурку ад каўбасы. Аднаму голубу надакучыла гэта валтузня, і ён саступіў саперніку. Голуб-пераможца зашчаміў у дзюбцы скурку і паглядзеў на Андрэйку. І тут птушцы стала сорамна. Голуб падляцеў да саперніка і паклаў перад ім каўбасную скурку. Але той нават і не глянуў на яе.
Андрэйку захацелася памірыць галубоў. Ён дастаў з сумкі батон, адламаў ад яго акрайчык і асцярожна паклаў на зямлю.
Галубы пачалі дзяўбці духмяны кавалачак батона. З’елі ўсё і завуркаталі на сваёй птушынай мове. Гэта яны падзякавалі Андрэйку.
(100 слоў)
Паводле І. Стадольніка