Першая беларуская жанчына-касманаўт, Герой Беларусі Марына Васілеўская адправілася на МКС дваццаць трэцяга сакавіка дзве тысячы дваццаць чацвёртага года і вярнулася на Зямлю шостага красавіка. За час знаходжання на борце станцыі яна выканала некалькі даследаванняў, правяла сеанс сувязі са студэнтамі БДУ і зрабіла здымкі з космасу.
Пасля палёту прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапаноўваў Марыне застацца ў атрадзе касманаўтаў на пастаянную працу, але яна адмовілася і выбрала родную Беларусь. Разам з тым, Марына Васілеўская гатовая зноў здзейсніць касмічны палёт і нават выйсці ў адкрыты космас. У яе для гэтага ўсё ёсць: і вопыт, і здароўе. І ёй вельмі б хацелася, каб камандзірам экіпажа ў гэтым магчымым палёце зноў быў ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі.
Космас зрабіў з Марыны Васілеўскай сапраўдную зорку, але сама дзяўчына так не лічыць. Заваяваны космас – гэта сумесная перамога ўсіх беларусаў. А Марына проста той чалавек, які выканаў гэту місію. І ёй вельмі прыемна, што лёс абраў менавіта яе.
Марына Васілеўская – звычайны чалавек, але з місіяй першага касманаўта суверэннай Беларусі.
(164 словы)
Паводле С. Куркача