Разгортваўся ў раёне партызанскі рух, і ўсё горш станавілася гітлераўцам. Цяпер па шашы яны не ездзілі па адным. Адразу ішла цэлая калона. Спераду бранявік або лёгкі танк, за ім – аўтамашыны, а ў хвасце – яшчэ адзін бранявік. Для аховы. На гаспадарчыя аперацыі, а іншымі словамі, гвалтоўна адбіраць у насельніцтва хлеб і жывёлу, акупанты таксама адпраўляліся толькі калонай.
Нельга сказаць, што такія перасцярогі вельмі ўжо стрымлівалі партызан. Яны мініравалі шашу, наладжвалі засады і абстрэльвалі калоны, і гітлераўцы ў глыбокім тыле адчувалі сябе не лепш, чым на фронце. Больш за ўсё баяліся акупанты нападу на гарнізоны. Практыка паказала, што партызаны ўмеюць гэта рабіць. Дваццаць-трыццаць мінут шквальнага агню, некалькі гранат у нямецкія і паліцэйскія казармы, і гарнізон – нібы карова языком злізала. Так было з Багушэвічамі, так было з Поплавам, так было з Камен-Боркам, Загаллем, Пагостам.
(132 словы)
Паводле Я. Курто
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Гарніст
Пераказы, дыктанты → Бушавала полымя гневу
Пераказы, дыктанты → Партызанскі лагер
Пераказы, дыктанты → Зубрыная сцежка
Пераказы, дыктанты → Хлеб для партызанаў