Ціха шумелі над галавой стромкія прыгажуні елкі, таямніча шапацелі пад імі маладыя расахатыя дубкі. Рэдкія павевы ветру прыносілі густы пах багуну і балотнага моху. Было сыравата і змрочна. Над самымі вершалінамі лясных веліканаў плылі і плылі бясконцай чарадой нізкія, набрынялыя дажджом хмары.
Якімка стаяў-стаяў і, не ведаючы, чым яшчэ заняцца, вырашыў агледзець партызанскі лагер да канца. Карцела паглядзець, а што там, у меншых зямлянках, якія яны. Доўга не думаючы, ён пайшоў да бліжэйшай, спусціўся на тры прыступкі і пацягнуў дзверы.
(81 слова)
Паводле Я. Курто
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Бушавала полымя гневу
Пераказы, дыктанты → Хлеб для партызанаў
Пераказы, дыктанты → Зубрыная сцежка
Пераказы, дыктанты → Гарніст
Пераказы, дыктанты → Партызаны