Падарожнічаць можна па-рознаму. Традыцыйна гэта, як вядома, робіцца так: бярэцца білет на пэўны від транспарту і, калі ласка, у дарогу. Вядома, гэта зручна, аднак ты прывязаны да пэўнага маршруту і не можаш спыніцца там, дзе захацелася б. Куды зручней, калі едзеш на ўласным аўтамабілі ці, скажам, на веласіпедзе. А пешая прагулка, хоць і марудная, прыносіць куды больш задавальнення: што хочаш, тое і пабачыш, з кім захочаш, з тым і сустрэнешся. Гэта падарожжа рэальнае, бо з адрывам ад дому, у якім жывеш, з разлукай, няхай і на пэўны час, з блізкімі табе людзьмі, са зменай звыклых абставін.
Калі ж падарожнічаць завочна, то ўсё можна спалучыць. Такое магчыма дзякуючы гісторыка-краязнаўчым дакументальным фільмам, навукова-пазнавальным тэлевізійным перадачам, бо тое, што гучыць па радыё, усё ж пазбаўлена візуальнасці, а нездарма кажуць: лепш адзін раз убачыць, чым сем разоў пачуць.
(134 слова)
Паводле А. Марціновіча
Похожие статьи:
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Падарожжа
Ян Баршчэўскі → Ян Баршчэўскі - Падарожжа
Янка Маўр → Янка Маўр - Падарожжа вакол дома
Пераказы, дыктанты → Кругасветнае падарожжа
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Стасева падарожжа