Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ордарная сістэма

   Пагартаем архітэктурны "летапіс" еўрапейскай цывілізацыі і засяродзімся на яго найбольш яскравых старонках. Дрэва як самы даступны, танны і зручны ў апрацоўцы будаўнічы матэрыял з’яўлялася асноўным у этнаграфічным дойлідстве і на ранніх этапах развіцця прафесійнай архітэктуры многіх еўрапейскіх краін. З яго пачыналася класічнае дойлідства Старажытнай Грэцыі. Аднак да нашага часу дайшлі толькі больш трывалыя пабудовы з прыроднага каменю. На Балканскім паўвостраве і астравах Эгейскага мора, дзе месціліся маленькія дзяржаўныя ўтварэнні Старажытнай Элады, за шмат вякоў да нашай эры было вынайдзена найбольш выдатнае дасягненне архітэктуры антычнага свету, якое паўплывала на ўсё далейшае развіццё еўрапейскай культуры, – так званая ордарная сістэма.
   Слова "ордар" азначае парадак. Так завецца архітэктурная мастацка-тэхнічная сістэма апорнабэлькавых канструкцый, зафіксаваных у дакладным парадку і гарманічных суадносінах паміж сабою. Аснову сістэмы складаюць вертыкальныя апоры – калоны. Яны падтрымліваюць бэлькавае перакрыцце прамавугольнага памяшкання. З суадносінаў элементаў ордара відавочны антрапаметрычны характар антычнай архітэктуры і той факт, што першапачаткова ён склаўся ў драўляных канструкцыях.
   Самы архаічны дарычны ордар мае масіўныя калоны, невялікія інтэрвалы паміж імі, строгі і просты малюнак дэталяў і з гэтай прычыны выглядае дастаткова сурова. Яго прапорцыі нагадваюць прапорцыі мужчынскага цела, якое трымае цяжар. Па сутнасці, гэта "мужчынскі" ордар. Таму ён звычайна выкарыстоўваўся старажытнымі грэкамі пры будаўніцтве храмаў, прысвечаных багам мужчынскага полу.
(198 слоў)

Паводле Т. Габрусь

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМастацтва архітэктуры

Пераказы, дыктантыДойлідства беларускіх гарадоў

Пераказы, дыктантыМузыка ў камені

Пераказы, дыктантыТалент, аддадзены Радзіме

Пераказы, дыктантыАрхітэктура і прырода