Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



На полі

   Бульбяное поле густа цвіло белымі і сінімі кветкамі, якія пілі сонца і шчодра дзяліліся сваім сокам з усёй жыўнасцю, што кішэла на іх. Ад бульбы ішоў цёплы пах зямлі.
   Бабуля, сагнуўшыся, ішла па баразне, ірвала траву і складвала ў фартух. Паўзучая бярозка, учэпіста абкруціўшы бульбоўнік, цяжка паддавалася яе рукам і адрывалася з трэскам. Калі фартух набіваўся, бабуля выпрамлялася і размінала абедзвюма рукамі паясніцу. Яна нават не заўважала, Што хустка з’ехала з галавы і агаліла сівыя, нібы абсыпаныя мукой, валасы.
   Васілёк ішоў за бабуляй па ўтаптанай сцежцы. У руках ён трымаў лазінку і махаў ёй у паветры, слухаючы, як яна па-птушынаму свішча.
   Калі ўзышлі на пагорачак, перад вачыма адкрыўся шырокі луг, падзелены ракой на дзве часткі. Рака здавалася такой блізкай, што Васілёк адчуваў прахалоду і ласкавасць яе вады. З лугу і ад рэчкі свежа і мякка патыхала ветрыкам.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЖніво

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Духмянае дзіва

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Поле

Пятрусь МакальПятрусь Макаль - Поле, поле...

Пераказы, дыктантыВечнае поле