Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Надыход ночы

   Ціха на зямлю спускаецца ноч. Усё заціхае. Птушкі перасталі спяваць і дрэмлюць на сваіх гнёздах. Край неба, дзе зайшло сонца, блішчыць шырокаю чырвонаю стужкаю.
   Тонкія, лёгкія хмаркі афарбаваліся ў залаты колер, усё роўна як абняло іх полымя. Бледнаватаю пялёнкаю ўздымаецца туман над лугамі і балотамі. А цемната ўсё гусцее і гусцее, і закрывае ад вачэй і поле, і лес. Вот узышла ўжо першая вячэрняя зорка; ледзь-ледзь свецяцца ў далёкім небе скрозь цемнату і другія маленькія зорачкі. Вот яны свецяць ярчэй, дрыжаць, пераліваюцца дзіўным бляскам. Кажаны вылецелі са сваіх месцаў, дзе сядзелі яны ўвесь дзень, круцяцца, падаюць на ніз, ізноў падымаюцца ўгору і цыркаюць тоненькім піскам. За сялом, на балоце, закрахталі жабы.
(111 слоў)

Паводле Я. Коласа