Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мядзведжая падзяка

   Адна жанчына пайшла жаць лён, пасеяны каля лесу. Жняя папрацавала, а потым вырашыла падсілкавацца. Раптам закрычалі жанчыны на іншых нівах і кінуліся ў бок вёскі. Калі жняя ўзняла галаву, то ўбачыла каля сябе мядзведзя, які стаяў на задніх лапах. У постаці звера, які нагадваў стомленага чалавека, не было нічога варожага. Жанчына заўважыла, што адну лапу мядзведзь трымае вельмі асцярожна. Жняя асмялела, падышла бліжэй да звера. Толькі цяпер яна ўбачыла стрэмку, забітую глыбока ў лапу, і выцягнула яе. Потым сваёй белай хусцінкай жанчына перавязала рану. Мядзведзь павярнуўся, смешна перавальваючыся, пайшоў у лес.
   Зранку жанчына зноў пайшла на сваю ніву. Дажала лён і збіралася ісці дадому, як раптам убачыла мядзведзя. Звер падышоў зусім блізка. Жанчына заўважыла ў яго пярэдніх лапах кавалак бяросты, а ў ёй – духмяны ліпавы мёд. Мядзведзь апусціў ношу на зямлю і паплёўся ў лес. Жняі падалося, што звер ёй пакланіўся.

 

Похожие статьи:

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Былі ў мяне мядзведзі

Аляксей ЯкімовічАляксей Якімовіч - Падзяка

ПераказыМядзведзь

ПераказыВось якія «мішкі»

ПераказыНеспадзяваная сустрэча