Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Маленькі салдат

   Колькі ледзьве прыкметных партызанскіх сцяжынак, пракладзеных зусім дзіцячымі нагамі, хавалі ад варожых вачэй родныя беларускія гаі і дубровы, пушчы і пералескі! Як многа разоў у спёку хаваліся ў іх цяні юныя разведчыкі і сувязныя! Якімі прывабнымі, жаданымі і любымі былі гаі ды пушчы для юнакоў-партызанаў і ўзімку, калі даводзілася прабірацца з акупіраванага горада!
   Сярод тых, хто горача любіў родныя дубровы, пушчы ды пералескі, быў і юны партызанскі сувязны Саша. Мне невядома, жывы ён цяпер ці не. Можа, дзе-небудзь працуе на роднай зямлі, якую засланяў тады сваімі грудзьмі падлетка.
   Быў ён невысокі ростам, заўсёды падцягнуты, спрытны. Перашыты з чужога пляча шынель яго быў падпяразаны шырокім вайсковым рэменем, з-пад насунутай крыху на вуха будзёнаўкі свяціўся круглы тварык з дапытлівымі, цікаўнымі вачыма. Вось такі ён і застаўся ў памяці падпольшчыкаў – маленькі баявы салдацік вялікай партызанскай арміі.
(133 словы)

Паводле І. Новікава