Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ліпеньская раніца

   А слаўна-такі ўстаць да сонца, як прырода толькі што пачне прачынацца ад кароткага летняга сну, выйсці на прастор і прайсці некалькі вёрст па расе на чыстым паветры! Дзень ледзь-ледзь занімаецца. Над лесам і полем яшчэ – цемната. Над лугам – тонкая посцілка белаватага туману. Неба на ўсходзе чырванее. Раннія жаваранкі затрапяталі ў небе крылцамі, і льецца іх вясёленькая песня. Тым часам хлопцы выйшлі ў лес. Верхавіны высокіх хвой ужо залаціліся першымі промнямі сонца, ціха стаялі, не варушыліся. Недзе высока над імі, бачна, ці на іх верхавінах звінелі мошкі, і здавалася, што лес маліўся богу ў ціхі час раніцы. Птушкі шчабечуць на ўсе лады. Спявае дрозд, пераклікаюцца сойкі, крычыць жаўна, стукае дзяцел па дрэве сваёй моцнай дзюбай. Далёка-далёка, у гушчары яловага лесу, варкуе голуб. І ўсюды – сонца, лета, цяпло і прыгажосць.
(128 слоў)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Летняя раніца

Пераказы, дыктантыРаніцою

Пераказы, дыктантыВясновая раніца (Паводле Я. Скрыгана)

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...

Якуб КоласЯкуб Колас - Раніца вясною