Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Лясная музыка

   Лес – жывая вопратка зямлі, яе музыка. Яго настрой мяняецца на працягу аднаго нават дня. Шмат пазней, у сталыя гады, мне прыйшлося бачыць мора – і паўночнае, і паўднёвае. Яно таксама на вачах мяняецца. Мора выклікае бурныя пачуцці: адвагу, прагу подзвігу, імкненне ў новыя далечы. Лес абуджае пачуцці інтымныя, глыбока схаваныя. Па багацці фарбаў, гукаў, пераходаў лес багацей за мора, толькі яго музыка, светавая гама не такія кідкія.
   Гаспадары асенняга лесу – дзяцел і бесклапотныя сініцы. Астатняе шэрае птаства, збіраючыся ў вырай, змаўкае. У ядлоўцавых зарасніках можна падняць соннага днём цецерука, і ён гучна заклапоча крыламі, віруючы між соснаў, ніколі не падымаючыся над купамі дрэў. Цікавая вавёрка грыбнікоў не баіцца: спусціцца на ніжні сук, падзівіцца вокам-шрацінкай і шугане рыжай маланкай між зялёнай навісі.
(120 слоў)

Паводле І. Навуменкі