Грыбы... Лясная казка... Паэма сэрца...
Вядома, грыбы не самі па сабе вабілі. Быў лес – імшыстыя, сухадольныя, барвенкавыя саснякі, светлыя верасовыя бярэзнікі, зацяты, са стоеным грыбным духам, грабняк, змешаны лес, дзе сярод соснаў, асін і бяроз узвышаўся дуб. Былі неабсяжныя, з рэдкімі хвойкамі разлівы верасоў на пусташах і выгарах, і кожны дзень лес адкрываў позірку, слыху штосьці новае.
Першая яшчэ з сярэдзіны лета скідала ліст бяроза. Тое, што яна тут, паблізу, можна было заўважыць, нават не ўзнімаючы галавы, па залатой замеці лісцяў паміж верасу і травы. Па такой прыкмеце пазнаваўся і дуб – толькі па леташняму лісцю. Яно, нягледзячы на дажджы, слоту, доўга ляжала. Асіна лапатала нават у бязветраныя дні. Пад восень яна рабілася прыгажэйшай ад усіх дрэў. Раўняцца з ёй вогненнымі барвамі мог адзін толькі клён.
(125 слоў)
Паводле І. Навуменкі
Похожие статьи:
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні
Пераказы, дыктанты → У лесе (Паводле М. Гарэцкага)
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Стары лес
Максім Гарэцкі → Максім Гарэцкі - У панскім лесе
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Сон у лесе