Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Лось (Паводле І. Пташнікава)

   Лось раптам падагнуў пад сябе пярэднія ногі, крутнуўся на бок, падняўшы галаву з рагамі, і ўстаў на заднія. Пярэднія ў яго былі цяпер сагнутыя. Ён, дрыжучы, апіраўся на калені. Пастаяўшы на каленях, задзёр яшчэ вышэй галаву, паклаўшы на спіну рогі, што дзве шырокія лапаты, зарыкаў моцна, як толькі мог, балюча і жаласна, што карова, калі ад яе адсаджваюць цяля, пасля ціха, задыхаючыся і круцячы галавой у бакі. Тады раптам асеў, грукнуўшы грудзьмі на карэнне і ўдарыўшы пысай аб зямлю, і сціх, лежачы на жываце і на падкурчаных пярэдніх нагах. Пасля ўсхапіўся зноў на заднія ногі і скочыў уперад, дзе не было людзей, неяк піхнуў сябе аднымі заднімі нагамі. Пярэднія ў яго былі сагнутыя ў каленях і цягнуліся па зямлі. Лось адразу ўпаў на траву ў свежым месцы і стаў біць нагамі па зямлі. З-пад яго паляцеў мокры мох і дзёран, сыпанула шорсткім жвірам...
   Пасля лось зноў стаў на заднія ногі і, ужо не могучы падняць ад зямлі пярэднія, пачаў круціцца на адным месцы, як ушчаміўшы ў што галаву. Абваліўшыся на зямлю, ён качаўся з боку на бок і страсаўся, як ад вады. З-пад яго зноў паляцела зямля і пырскі ад крыві. Біў заднімі нагамі, рвучы з карэннем малады сасоннік і рыючы ля сябе яму. Ён ляжаў ужо на адным баку, не пераварочваючыся, і біў нагамі толькі ля сябе пад бокам. Ногі ў яго дрыжалі і выпростваліся, як ад сутаргі... Пасля ён зноў ірвануўся з зямлі, хочучы ўстаць на ногі, і ссунуўся ў яму, якую вырыў нагамі збоку... Застагнаў ціха і цяжка, што чалавек.
(253 словы)

Паводле І. Пташнікава

 

Похожие статьи:

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Ладдзя Роспачы

Алесь ГарунАлесь Гарун - На смерць

Адам МіцкевічАдам Міцкевіч - Смерць палкоўніка

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Ведаю, што і я памру, як і ўсе...

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - Мёртвым не баліць