Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Летнія прыгоды

   З самага ранку са сваім сябрам Васілём я адправіўся ў лес. Мы не бралі з сабой ні збанкоў, ні вядзерцаў, ні нават кубкаў. Мы проста хацелі паласавацца суніцамі, крыху пабегаць, пагукаць, праверыць птушыныя гняздзечкі. Што ж, не так даўно скончылі шэсць класаў. Канікулы. Як гаворыцца, маем права пагуляць.
   Ды ў гэты дзень усё склалася не так, як заўсёды. На знаёмай паляне, дзе расла магутная разлапістая яліна, убачылі палатку. Здаецца, Васіль першым яе ўбачыў. Хоць не хочацца прызнавацца, але скажу: Васіль жвавейшы за мяне. Ён і гняздзечка першым заўважыць, і вужа, калі той вылезе на палянку, каб пагрэцца. А я валакуся за ім, як з завязанымі вачыма. Часта апярэджвае мяне Васіль.
   Так, так, цяпер успомніў: гэтую палатку ён першы ўбачыў. Убачыў і штурхнуў мяне ў бок.
(123 словы)

Паводле А. Якімовіча