Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Куток Палесся

   Палессе. Брэстчына. На усход ад Івацэвіч. Чэрвень 1970 года.
   Азёры. Лес, пералескі. Буйная зеляніна лугоў і палёў. То сонца, то церушлівая хмарнасць, то зноў грымоты і лівень.
   Замест вёскі Красніца – проста лес, ужо немалады. І помнічак каля дарогі – па цэлай вёсцы людзей. Замест Тупічыц і Вяды – ні лес, ні поле, ні лут.
   Дзе былі Тупічыцы, там стаяць самотныя грушы і ледзь не да жудасці незвычайныя, абгарэлыя дубы, што будуць дажываць свой доўгі век ужо без людзей. Сюды мы, выйшаўшы з лодкі, ад возера дабіраліся па глыбокім пяску, здорава патужэлым пасля многіх сёлетніх навальніц.
   Тое месца, дзе была калісьці вёска Вяды і дзе цяпер пясок, трава і рэшткі дрэў, якія калісьці раслі ў садах і на вуліцы, мы бачылі здалёк, з узгорка, на якім стаіць самотны абеліск са словамі і лічбамі.
(133 словы)

Паводле А. Адамовіча