Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Крыху рамантыкі

   У далёкія гераічныя і рамантычныя часы, калі невялікая рэчка Гальшанка была вялікай і паўнаводнай, а вежы магутнага замка паважна ўзносіліся пад самыя аблокі, жыла ў Гальшанах заможная, але вельмі сквапная пані. Яна прымушала сялян ад ранку да ночы прасці льняное палатно. За цяжкую працу не плаціла, усяляк падманвала простых людзей. Тады сяляне праклялі пані. У адно імгненне змянілася княгіня, сама пачала працаваць. Прала раніцай, днём, уначы. Калі скончыўся лён, то ўзялася за воўну. Князь захваляваўся. Колькі лекараў, колькі знахароў прыходзіла да пані, але ніхто не дапамог. Аднойчы пра гэту бяду даведалася сялянская дзяўчына і вырашыла вылечыць уладальніцу Гальшан. З дазволу князя яна доўга сядзела каля пані, чытала малітвы. Раптоўна да княгіні вярнулася памяць. Яна загадала прынесці спіс сялян і кожнага шчодра надзяліла за ранейшую працу. З таго часу гальшанскія князі заўсёды ў згодзе жылі са сваімі сялянамі.

 

Похожие статьи:

ПераказыГальшанскі замак