Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Князь-возера

   Возера было велічэзнае, як мора, а пасля пачало сохнуць, змяншацца і ўрэшце зрабілася зусім маленькім. Людзям жыць стала лепей, а рыбам горш. І вось астравок пасярэдзіне гэтага маленькага люстэрка вады аблюбаваў князь Алелькавіч-Слуцкі з роду Альгерда. Пабудаваў тут замак і стаў княжыць. Але расперазаўся так, нібы над акругаю панаваў не чалавек, а д’ябал. А людзі цярпелі, мучыліся. Аднойчы праходзіў міма мудры падарожнік, які ўсё ведаў. І сказаў ён, што зладзействам князя не будзе мяжы, пакуль людзі будуць іх цярпець. Аднак ніхто яго не паслухаў.
   А князь лютаваў. Узненавідзеў брата і пасадзіў яго ў вечна мокрыя падзямеллі замка, якія былі ніжэй за ўзровень возера.
   Але прыйшла мяжа цярпення зямлі. У адну ноч пачалі біць шалёныя маланкі, грымець перуны, аж калацілася цвердзь. Замак і ўсё наваколле пачалі правальвацца ў воды возера. Так, калі верыць легендзе, і ўтварылася Князь-возера.
 

Похожие статьи:

ПераказыЛясное возера (Паводле Я. Коласа)

ПераказыСамае глыбокае возера

ПераказыСвіцязь

ПераказыНа беразе Нарачы

ПераказыНавальніца на возеры