Вось падзьмуў сівер, і папаўзлі па небе снегавыя хмары, сівыя, лёгкія, як дым, халодныя, непрыветныя, і завалаклі ўсё неба. Вось, ціха лётаючы па ветры, закружыўся белы, лёгкі пушок, камячок снегу, перавярнуўшыся некалькі разоў, памкнуўся з аднаго боку ў другі, як бы выглядаючы лепшае месца, і нячутна лёг на мёрзлую зямлю. За ім паказаўся другі, трэці, і ўсё часцей, усё гусцей залёталі гэтыя белыя, халодныя матылёчкі зімы і пасыпаліся на зямлю. І як жа многа іх закружылася ў небе! Аж пабялела паветра, і белая сетка сплятаецца з іх. Валяць і валяць белыя сняжынкі, адзін аднаго пераганяюць гэтыя харошанькія камячкі, злепліваюцца ў паветры і кладуцца на зямлю. Борзда бялее зямля. Снег роўнаю пялёнкаю кладзецца на хаты, на гумны, на парканы, на платы, на шулы, на ўсё, што ні сустрэне прад сабою.
(129 слоў)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Пераказы → Зімой у лесе (Паводле Я. Галубовіча)
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - На каньках
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Беларуская зіма
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Снежань
Цішка Гартны → Цішка Гартны - Зімовы вечар