Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Закінуты горад

   Маўглі яшчэ ніколі не бачыў індыйскага горада. Гэты горад ляжаў увесь у руінах, ён здаўся хлопчыку пышным і поўным цудаў. Яшчэ відаць былі рэшткі брукаваных дарог, што вялі да разбураных варотаў, дзе апошнія абломкі дошак віселі на заржавелых завесах. Дрэвы ўраслі каранямі ў сцены і ўзвышаліся над імі. Зубцы на сценах абваліліся і рассыпаліся ў пыл. Паўзучыя расліны выбіліся з байніц і звісалі са сценаў вежаў, быццам касматыя бізуны.
   Вялікі палац без даху стаяў на вяршыні ўзгорка. Мармур яго фантанаў і двароў быў увесь пакрыты расколінамі і бурымі плямамі лішайнікаў. Самі пліты двара, дзе калісьці стаялі князевы сланы, былі прыўзняты і рассунуты травой і маладымі дрэвамі. За палацам былі відаць рад за радам дамы без стрэх і ўвесь горад, падобны на пустыя соты, запоўненыя толькі цемрай.
(126 слоў)

Паводле Р. Кіплінга