Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Жыць!

   Яшчэ не падымаючы галавы з лап, сабака добра ўбачыў, як з шашы паўзлі ў вёску зялёныя, крытыя брызентам машыны. Джукі ўздрыгнуў, пачуўшы нешта нядобрае. А ўцякаць яму сёння нікуды не хацелася, бо балеў паранены жывот.
   Сабака стаяў адзін на шырокай пясчанай лапіне, а яго з усіх бакоў акружалі людзі. І раптам пачуўся стрэл. Так адстрэльваюць бяздомных сабак.
   Джукі забегаў па пясчанай лапіне, закруціўшы хвастом. Пасля стаў рабіць вялікія кругі, шукаючы падваротні. Але падваротня ля магазіна была застаўлена скрынкамі. За старым самазвалам бялела доўгая магазінная сцяна з цэглы. Можна было рвануць толькі на вуліцу, але адтуль загарадзілі дарогу рабочыя і два міліцыянеры з ружжамі.
   Джукі тады рвануўся ўперад, пакаціўшыся па пяску да самазвала, і скочыў у кабіну. За рулём сядзеў мужчына ў белай шапачцы і клятчатай кашулі і гаварыў:
   – Правільна, брат, ты зрабіў. Жыві! Калі ты з такой кругаверці ад міліцыі вырваўся, то тут я не дам цябе застрэліць. Глянуў я, а ты з лапкі на лапку пераступаеш, вочы такія пакорлівыя і тужлівыя. Жыві!
(164 словы)

Паводле І. Пташнікава