У старажытныя часы кніга была зусім не падобная да нашых.
На чым толькі не пісалі даўней людзі! На ўсім, што больш ці менш прыдавалася для пісьма! Некалькі гадоў таму назад у Беларусі пры раскопках старажытнага Віцебска знайшлі запісы, зробленыя на бяросце – бярозавай кары. Даўней шмат якія надпісы высякалі на камянях, выціскалі на гліняных плітках.
Уявіце сабе цаглінку таўшчынёю ў два пальцы. Сотні такіх цаглінак і ўтваралі старадаўнюю кнігу. А паспрабуй такую кнігу палажыць у ранец! Ды што кнігу! Часам, каб пераслаць такое пісьмо, трэба было збіраць у дарогу цэлы караван вярблюдаў. Адзін нумар часопіса «Вясёлка», «надрукаваны» на такіх таблічках, павёз бы хіба грузавік! Але ж грузавікоў у тыя часы не было...
Нязручная такая кніга? Толькі адна перавага была ў яе: ніякі пажар ёй не страшны.
(125 слоў)
Паводле А. Клышкі
Похожие статьи:
Пераказы → Кніга на Беларусі
Пераказы → Мініяцюрная кніга
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Кнігі
Пераказы → Кнігі дапамагаюць падарожнічаць
Пераказы → Па матывах твора