Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Грыбніца

   Мацвей пачаў дзерці траву разам з каранямі. Выдзер сівец і, падпарадкоўваючыся некаму невядомаму ў сабе, пачаў палкаю калупаць зямлю і дакалупаўся да нечага жывога, пругкага. І, не вагаючыся, дзе той жа палкай, дзе пальцамі неўзабаве ўжо абкопваў гэтае жывое, асцярожна, не спяшаючыся, размініраваў ляда. І тое было падобна да міны. Яно такое ж небяспечнае і, як талерка, круглае, ні да чаго не падобнае. Яно было жывое. Мацвей адчуваў гэта. Але ні цеплыні, ні цёку жыцця не чулі пальцы яго. Жар гэты і цёк сыходзілі ад яго самога, ад Мацвея. Гарачы туман засціў яму вочы. І крык быў у ім, нарадзіўся ў абуджаным целе яго. Здрадніцкі гаротны крык перахапіў запаленае ўнутраным жарам горла. Крычаў не толькі ён, Мацвей. Крычала і Яно. Тое, што трымаў ён, плакала, галасіла, як горкае дзіця. Мацвей і сам не заўважыў, як выраніў слязу на гэтае жывое і галаснае. Сляза ўпала, закіпела і як выпарылася, растала.
   – Э, хлопча, што ж ты натварыў? – дзед Дзям’ян з жахам і асуджэннем глядзеў на Мацвея. – Шчаслівы ты і няшчасны. Цяпер тры гады можаш не хадзіць у лес.
   – Што я натварыў? Чаму не хадзіць? Што гэта? Хто гэта?
   – Грыбніца, унучак. Маці ўсіх грыбоў. Цела яе...
(193 словы)

Паводле В. Казько