Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Госць

   Зіма. Нядзеля. Ноч. Прайшоў добры ўсадзісты снег, і на самым пачатку падслепаватай раніцы, калі з-за Аленінага плота на вуліцу вынырнуў невысокі чалавек, сяло выдавала глухім і сонным. І быццам усё яно было заліта сінькай. Чым далей хапала вока, сінька гусцела, набракала, пераходзілаў фіялетавае.
   Насупраць Аленінага двара цераз вуліцу стаяў калодзеж з вядром, і чалавек збочыў туды. Дастаў вады, доўга і асцярожна піў, пасля выліў з вядра ваду на снег, пусціў вядро і пайшоў далей.
   Трымаўся чалавек сярэдзіны вуліцы, ішоў хутка, акуратна сцелючы за сабой сляды-"елачку". Быў на ім кароткі, колеру вываранай альховай кары, кажух і зімовая шапка з калматай, злямчанай аўчыны. Увесь час, як толькі паказаўся з-за плота, чалавек пазіраў на замураваныя марозам вокны Аленінай хаты.
(117 слоў)

Паводле А. Кудраўца