Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вёска дзяцінства

   Вёска, дзе нарадзіўся і правёў дзяцінства Веньямін, невялікая, але надзвычай прыгожая. Яна як бы складаецца з трох пасёлкаў. Адзін пасёлак у полі, і жыты, ячмяні падступаюць ледзь не да самых хат. Пыльная вуліца, стромкія калодзежныя жураўлі, старыя раскідзістыя вязы на плошчы ля школы. Веньямін жыў не тут. Сюды ён хадзіў у школу цэлых сем гадоў. Мог бы хадзіць разам з сёстрамі і маці, якая працавала настаўніцай, але хадзіў адзін або з сябрамі. Так яму больш падабалася, а маці не няволіла.
   Два астатнія пасёлкі, падзеленыя чыгункай і невялічкай станцыяй, знаходзіліся ў лесе. Хаты стаялі пад самымі соснамі, а ўпрытык да чыгункі зелянелі агароды з залатымі, звернутымі да сонца шапкамі сланечнікаў. У правым пасёлку, у доміку, пабудаваным для настаўнікаў, жыў Веньямін. Ён аднолькава любіў гудкі імклівых цягнікоў, якія рэдка спыняліся на іхняй станцыі, і бясконцы, таямніча-ўрачысты пошум лесу.
(136 слоў)

Паводле І. Навуменкі

 

Похожие статьи:

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Вясковая ідылія

Іван МележБеларуская вёска ў часы калектывізацыі ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"

Андрэй ФедарэнкаАндрэй Федарэнка - Вёска

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Вясковы дом

Змітрок БядуляЗмітрок Бядуля - Раніца ў вёсцы