Яшчэ не паспее апусцець зямля, асыпацца ліст на дрэве, яшчэ ярка грэе сонца, а ўжо не чутно галасоў птушак, і саміх іх мала відаць.
Ужо са жніўня месяца пачынаюць птушкі пакідаць наш край і вылятаюць у цёплую краіну. Першыя падымаюць трывогу буслы. Незадоўга да адлёту збіраюцца яны ў кучы дзе-небудзь на лузе, ходзяць цэлы дзень чародамі або стаяць па цэлых гадзінах, усё роўна як радзяцца яны перад далёкай дарогай ці кружацца высока ў небе. Праз некалькі дзён яны прападаюць, выбіраюцца ў вырай.
Нахмурылася неба, веюць халодныя вятры, сыплецца дробны дожджык. Вясёлыя спрытныя ластаўкі лётаюць над зямлёю і ловяць мошак. Гадзіны праходзяць, на дварэ халадзее, прападаюць мошкі. Няма чаго есці ластавачкам. Вось і яны выбіраюцца ў дарогу. У палавіне верасня іх ужо не ўгледзіш. Ранні адлёт ластавак азначае раннюю зіму.
(130 слоў)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Восень
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Восень
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Восень
В → Восеньскія песні
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...