Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Возера (Паводле В. Коўтун)

   Каля самага берага было гразка. Праз метры два дно цвярдзела і, здавалася, пахруствала пад нагамі. Не было тут здрадлівых ямак, у якія можна было боўтнуцца з галавой, са дна, падціскаючы пальцы на назе, можна было браць цвёрдыя і калючыя, бы шрот, пясчынкі і дробныя каменьчыкі. Купаліся доўга і весела, але няўмела, баючыся заплываць на глыбокае, хоць кожнае лета бавіліся толькі вось гэтым возерам. Яно ляжала сярод высокіх берагоў вялізнай блакітна-хвалістай хусткай. Па гэтай дрогкай азёрнай хустцы, няроўна зарубленай цёмнымі лазнякамі, пазначанай вузламі старых вербаў, плаўна і бясшумна, амаль не пакідаючы за сабою слядоў, праплывалі чаўны. Нават ямачка ад кінутага каменьчыка хутка знікала. Веры здавалася, быццам пад гэтым бліскучым, як напятым у ціхае надвор’е, шоўкам вады павольна і важка круціцца вакол сваёй восі нейкае вялізнае кола. Варочаецца, бы ў яме, зацягвае ў свой калаўрот усё жывое і ў сваім няспынным руху ў адзін момант сцірае з паверхні возера глыбокія раны ад вёслаў, кругі і шырокія палосы ад нагружаных чаўноў.
   Азёрнае кола пачынала шалець толькі ў навальніцу. Яно быццам сілілася вырвацца з глыбіні, рыпуча паварочвалася з боку на бок, гнала да берага вялікія хвалі. У дзявочую душу ўрывалася нешта трывожнае. Страх, аднак, не пускаў на бераг. Яна толькі назірала здалёк, як чаўны, прыкутыя ланцугамі да калоды, то грозна падымаліся, то імгненна апускаліся на хвалях, моцна стукаліся, церліся бартамі, павольна запаўняліся вадой і нават тапіліся.
   Але аднаго разу вецер толькі пагнаў па возеры невялікія хвалі. Здавалася, навальніцы ўсё ж не будзе. Вера ўзяла сваю шчаслівую на ўдачу рыбацкую дарожку, нацягнула старую штапельную кофту з доўгімі рукавамі, каб не было холадна, і пайшла на бераг. Можа, і не варта цяпер ганяцца за тымі шчупакамі: не тая пара. Але потым адчайна махнула рукою, ускочыла ў човен і, прымасціўшыся зручней, пагнала яго на самую сярэдзіну.
(289 слоў)

Паводле В. Коўтун

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыВозера (Паводле Ф. Казлоўскага)

Пераказы, дыктантыЛясное возера (Паводле Я. Коласа)

Пераказы, дыктантыСамае глыбокае возера

Пераказы, дыктантыНавальніца на возеры

Пераказы, дыктантыСвіцязь