Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вартаўнік памяці

   У Шоўкавічах расце векавы дуб-волат, з якога пачынаецца Шоўкаўская дуброва – помнік беларускай прыроды. Дуб у тры абхваты, як і раней, велічна ўзвышаецца над паселішчам, нагадвае ўсім, хто сюды завітае, што тут жылі, спраўлялі хрэсьбіны, гулялі вяселлі, святкавалі святую Сёмуху шчырыя, адвечныя земляробы, мудрыя і духоўна багатыя сяляне.
   У Год роднай зямлі каля дуба ўзнік арыгінальны мемарыял. З яго і пачалося новае жыццё ў Шоўкаўскага дуба. Цяпер ён не проста прадстаўнік дубровы, якая ахоўваецца дзяржавай. Дуб – вартаўнік памяці пра ўсіх шоўкаўцаў, якія загінулі ў гады вайны, падчас рэпрэсій або пакінулі гэты свет па старасці. А памяць і ёсць тая духоўнасць, якая не дае памерці, згінуць усяму добраму. Колькі жыве памяць, столькі жывуць чалавек, яго імя, яго справы. Хай жа вечнымі будуць на Зямлі нашы продкі, сучаснікі і нашчадкі! Хай ніколі не абрываецца жывая повязь пакаленняў і сярод раслін, і сярод родаў людскіх!

 

Похожие статьи:

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Пераказы, дыктантыКрыштальны звон бяроз

Пераказы, дыктантыЗімовы начлег

Пераказы, дыктантыБеражыце прыроду

Пераказы, дыктантыЧалавек і прырода