Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Валюта

   У кожнага народа на Зямлі ёсць свае грошы. Інакш іх называюць валюта. Асноўнай адзінкай грашовай сістэмы Беларусі з'яўляецца рубель.
   На нашай статысячнай грашовай асігнацыі – выява Нясвіжскага замка Радзівілаў. «У Нясвіжы, як у Парыжы», – любяць казаць мясцовыя жыхары. Тут захаваўся парк і Радзівілаўскі замак, у якім былі тэатр, вялізная бібліятэка, бясцэнная карцінная галерэя. З тых часоў у Нясвіжы стаіць касцёл, пабудаваны па праекце геніяльнага італьянскага архітэктара Бернардоні. Тут вам пакажуць месца сядзібы, дзе Сымон Будны надрукаваў свой «Катэхізіс» на беларускай мове. І сучасная Беларусь робіць усё, каб цяперашні Нясвіж ператварыць у прыгожы еўрапейскі горад.
   На іншых нашых грашовых банкнотах адлюстраваны Мірскі замак, летні амфітэатр у Віцебску, Брэсцкая крэпасць-герой, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Дзяржаўны мастацкі музеі.
   Давайце цаніць наш суверэнны рубель, які кінуў выклік упэўненым у сваёй годнасці долару, еўра ды іншым прадстаўнікам замежнага капіталу.

 

Похожие статьи:

ІншаеУладзімір Бутрамееў - Чужыя грошы

ПераказыАд дырхема да рубля

ПераказыГрошы беларусаў

Зялёны лісток на планеце ЗямляНашы грошы

ПераказыНумізматыка