Вадзяная начніца, прадстаўніца роду кажаноў, на самай справе жыве не ў вадзе, а часцей за ўсё дзе-небудзь на гарышчы, пад дахам ці ў дупле. Восеньскім днём на гарышчы можа сабрацца да шасцідзесяці звяркоў, якія, цесна прытуліўшыся адно да аднаго, спяць пасля бяссоннай ночы. А ў вялікіх пячорах разам днююць тысячы кажаноў. Гвалт ад іх крыку часам стаіць неверагодны. Самае цікавае, што кожны кажан мае свой галасавы тэмбр, не падобны на тэмбр астатніх суродзічаў. І начніца лёгка можа пазнаць свой голас, калі той вяртаецца да яе рэхам, адбіўшыся ад сцен пячоры.
Называюць гэтых маленькіх жывёл начніцамі таму, што жывуць яны, як правіла, непадалёку ад рэк, азёр ці нават ручаёў. Асноўнай ежай для іх служаць насякомыя, якія лётаюць над вадой або бегаюць па ёй.
А з набліжэннем халадоў, калі насякомыя пачынаюць знікаць, начніцы рыхтуюцца да спячкі, пакуль увесну над вадой не з’явяцца першыя насякомыя.