Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бярэзінски біясферны запаведнік

   Запаведнік займае плошчу семдзесят шэсць тысяч гектараў. Праект запаведніка быў распрацаваны вучоным Фядзюшыным, які ў дваццатыя гады дваццатага стагоддзя выявіў у вярхоўях Бярэзіны пасяленні баброў. Да таго часу лічылася, што бабры зусім зніклі з тэрыторыі Усходне-Еўрапейскай раўніны. Бярэзінскі запаведнік арганізаваны ў тысяча дзевяцьсот дваццаць шостым годзе, а ў тысяча дзевяцьсот семдзесят восьмым годзе яму нададзены статус біясфернага запаведніка.
   Раўнінную тэрыторыю запаведніка з поўначы на поўдзень перасякае рака Бярэзіна. Апрача яе, у межах запаведніка больш за пяцьдзясят невялікіх рэк і ручаёў, перагароджаных бабровымі плацінамі. Налічваецца не менш за дзвесце паселішчаў баброў.
   Лес займае восемдзесят тры працэнты запаведнай тэрыторыі, астатняя плошча занята балотамі, лугамі, азёрамі і рэкамі. Галоўныя лесаўтвараючыя пароды – сасна, бяроза, елка, чорная вольха. У запаведніку знайшлі свой прытулак воўк, дзік, ліс, янотападобны сабака, барсук, выдра, куніца.
   У Бярэзінскім запаведніку вядуцца разнастайныя назіранні і даследаванні па праграме біясферных запаведнікаў міжнароднага значэння.

 

Похожие статьи:

ПераказыПрыпяцкі запаведнік

ПераказыЭкалагічная сцежка

ПераказыКупалаўскі мемарыяльны запаведнік

ПераказыБярэзінскі запаведнік

ПераказыНалібоцкая пушча