Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бярозка (Паводле Я. Курто)

   Развітаўшыся з цёткай Арынай, хлопцы зноў выйшлі на агарод і цераз лужок накіраваліся да Выгараў. Дарога была недалёкая.
   Выгары – гэта звычайны ўзгорак. Адразу за ім пачынаецца Нягневіцкі лес. Калісьці на ўзгорку шумелі высокія дрэвы. Здарыўся пажар, і ўсе яны выгарэлі. Адсюль і пайшла назва ўзгорка.
   Цудам уцалела на самым яго версе адна-адзіная белая бяроза. Гордая прыгажуня, яна была відаць здалёк, бо ўзвышалася над усім суседнім лесам. А там, дзе некалі раслі і загінулі яе стройныя сёстры, узняўся такі непралазны хмызняк, праз які ні прайсці было, ні праехаць. Толькі хлопцы яшчэ ў пачатку вайны зрабілі з боку Нягневіцкага лесу непрыкметны праход праз гэты хмызняк. Пятляючы сярод кустоў, праход гэты вёў да белай бярозы. Гэтае дрэва хавала ад чужога вока вялікую таямніцу трох неразлучных сяброў – Якімкі, Уладзіка і Васі – іхні склад зброі.
(130 слоў)

Паводле Я. Курто