Аленяня з’явілася на свет у дрымучым гушчары. Яго вялікія мутныя вочы яшчэ не бачылі. Яго вялікія мяккія вушы яшчэ не чулі. Але ён ужо мог стаяць на сваіх тонкіх ножках. Частыя дрыжыкі зморшчвалі яго бліскучую скуру.
Маці ўзялася мыць нованароджанага. Мыла яго беражліва і старанна языком, вылізвала скуру сына. Бэмбі крыху пахістваўся. Ад дотыку цёплага мацярынскага языка ім авалодвала салодкая знямога. Ён апусціўся на зямлю і замёр. Яго чырвонае вільготнае футра было абсыпана белымі крапінкамі. Дзіцячы тварык захоўваў ціхі сонны выраз.
Бэмбі не разбіраўся ў галасах, не ўспрымаў пахаў. Толькі адчуваў пяшчотныя, лёгкія штуршкі. Яны праходзілі праз футра ў той час, калі яго мылі, сагравалі і цалавалі. Ён удыхаў блізкае цяпло маці.
(113 слоў)
Паводле Ф. Зальтэна