Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Беларускія майстры

   Сёння нацыянальныя традыцыі захаваліся перш за ўсё ў вёсках. Але і горад зараз актыўна зацікавіўся традыцыйнай беларускай культурай.
   Народныя майстры захоўваюць, памнажаюць традыцыі нашых бацькоў і дзядоў, вылучаючы на першае месца не матэрыяльнае, а духоўнае. І сёння вышываны ручнік, саламяная фігура, цацка драўляная ці нейкія абрадавыя рэчы выконваюць часцей за ўсё іншыя функцыі. Яны шчодра дораць нам цеплыню, прыгажосць, духоўнасць, пераконваюць, што беларускі народ самабытны і непаўторны. На ўсведамленні і глыбокім шанаванні гэтага трымаецца любая нацыя. Усе гэтыя рэчы зроблены рукамі, асветлены павагай да продкаў і любоўю да спадкаемцаў.
   Ніякая прамысловасць, ніякія сучасныя тэхналогіі і станкі не заменяць рэчы, створаныя рукамі народных майстроў. Разьбяры, кавалі, ганчары ўласнымі рукамі робяць сапраўдныя цуды, іншым разам проста не ўсведамляючы гэтага. Не прыгадаю лепшага прыкладу бескарыслівага служэння дабрыні.
(126 слоў)

 

Похожие статьи:

Якуб КоласСлужэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»

Якуб КоласЯкуб Колас - Народ у трылогіі «На ростанях». Вобразы сялян-палешукоў

ПераказыДуша народа

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Будучыня

ПераказыСвятыя зярняты народнай куцці