Сярод восені выдаюцца часамі ясныя, светлыя дні. Ціха ўсюды. Вецер не скалыхне ні адзін лісцік, ні адну травінку. Ласкавае неба пазірае на зямлю, нідзе ні хмурынкі. Ясна і хораша. Нібыта вярнулася лета, падарыла восень людзям яшчэ некалькі ясных, светлых і цёплых дзён. Усюды ціха, цёпла і ясна. Так ціха, што чутно, як лятуць пчолкі, як звіняць у паветры тоненькім галаском кучкі мошачак. Але ўжо не вее тым жыццём, якое відаць вясною.
Куды ні кінь вокам, на ўсім убачыш след восені. Хмурны хваёвы лес чуць заслаўся сінім дымком туману, і стаіць не ўзварухнецца, як у якім задуменні. А бярозы, асіны і дубы чырванеюць здалёк сваім лісцем і напамінаюць сабою пра восень. Над усім ляжыць сіняваты слой смугі.
(116 слоў)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Восень
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Восень
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Восень
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...
В → Восеньскія песні