Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ала – беларуская трагедыя

   За паўсотні кіламетраў ад Светлагорска, на беразе ракі Ала, пабудаваны аднайменны мемарыял, на месцы якога раней стаяла беларуская вёска.
   Ала знаходзілася ў глухім лесе. Напэўна, праз цяжкую дасягальнасць фашысты абмінулі вёску. Сюды цягнуліся людзі з бліжніх паселішчаў, шукаючы прытулку. У асноўным гэта былі старыя, жанчыны і дзеці. Яны туліліся ў хатах, зямлянках і хлявах.
   У канцы снежня тысяча дзевяцьсот сорак трэцяга года на мосце праз раку Ала нехта забіў нямецкага салдата. Усе жыхары сабраліся і пайшлі ў лес, баючыся, што іх спаляць. Два тыдні людзі жылі ў зімнім лесе, пастаянна думаючы пра небяспеку. Але немцаў не было. У ноч на чатырнаццатага студзеня, супакоіўшыся, вяскоўцы вярнуліся ў свае хаты.
   Зранку з’явіліся фашысты, акружаючы вёску з усіх бакоў. Пачалася карная аперацыя. Людзей выцягвалі з хат, заганяючы ў вялікую адрыну. Адтуль выводзілі групамі па некалькі дзясяткаў чалавек. Палонных канваіравалі ў дамы і гаспадарчыя пабудовы, замыкалі ўнутры і падпальвалі.
   У той чорны дзень было па-вар’яцку знішчана тысяча семсот пяцьдзясят восем чалавек, з якіх дзевяцьсот пяцьдзясят – дзеці. І толькі восем жыхароў змаглі выратавацца.
   Вёска Ала пасля вайны так і не аднавілася.
(179 слоў)

Паводле часопіса "Бярозка"