Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Адмірал (Паводле З. Бяспалага)

   Вучоныя назвалі гэтага матылька адміралам. А чым жа ён падобны на адмірала?
   Верхнія крылцы ў адмірала чорныя, яны падзяляюцца на дзве часткі чырвонымі лініямі. Гэта лампасы. На канцах верхніх крылцаў размешчаны пяць белых вочак рознай велічыні. Ніжнія крылцы ў матылька цёмна-бурыя. На іх таксама лампасы. За гэта і назвалі матылька адміралам.
   Лятае адмірал па лясных палянках павольна і важна. Вечарам ён заўсёды некуды знікае. Вельмі цяжка адшукаць яго дом.
   Аднойчы ішоў я праз стары ельнік. Кінуў позірк на ствол яліны і ўбачыў дзве чырвоныя палоскі. Гэта быў адмірал. Адламаў галінку і торкнуў матылька. Ён адразу ўзняўся і знік у галлі, а потым вярнуўся на сваё месца. Я вырашыў больш яго не турбаваць.
(113 слоў)

Паводле З. Бяспалага