Дзіўна, як уцалела гэтая адзінокая сасна і чаму за доўгія гады не вырасла паблізу хоць маленькай сасонкі? Дол на грудку штогод засеян шышкамі. Шышак – безліч, а спадчыны сасна не пакінула.
Мабыць, вінавата проста месца. Непатрэсканыя шышкі, сарваныя ветрам, падаючы на дарогу, заціраюцца коламі ў пясок. Не відаць знаку і ад тых, што сыплюцца на грудок, трэснуўшы на сасне, выкінуўшы насенне. На сухім грудку цяжка ўзнікнуць жыццю, бо вельмі часта любяць тут прыпыняцца падарожныя.
Адным словам, чаму сасна адзінокая, разабрацца можна. А вось чаму яе, нічыю, прыдарожную, за доўгія гады ніхто не ссек, – адказаць цяжка. Тым болей, што людзям заўсёды патрэбна было дрэва – на хаты, на дошкі, а смалістая лучына – на распал.
(111 слоў)
Паводле І. Навуменкі
Похожие статьи:
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Танец соснаў
Анатоль Бутэвіч → Анатоль Бутэвіч - Як сасна з бярозай пасябравала
Пераказы, дыктанты → Сасна пры дарозе
Аркадзь Куляшоў → Аркадзь Куляшоў - Сасна і бяроза
Пераказы, дыктанты → Сасна