Садок вішнёвы каля хаты,
Хрушчы над вішнямі гудуць,
Ратаі з ворыва ідуць,
У вёску спеў нясуць дзяўчаты –
І рады маткі іх пачуць.
Сям’я сабралася ля хаты,
Зара вячэрняя ўстае.
Дачка вячэраць падае,
Ёй маці хоча даць парады,
Дык салавейка не дае.
Паклала маці каля хаты
Маленькіх дзетачак сваіх,
Сама заснула каля іх,
Заціхла ўсё... адно дзяўчаты
Ды салавейка не заціх.
У каземаце, 1847
Пераклад: Ніл Гілевіч
Похожие статьи:
Тарас Шаўчэнка → Тарас Шаўчэнка - Сон
Тарас Шаўчэнка → Тарас Шаўчэнка - І на чужыне я узрос...
Тарас Шаўчэнка → Тарас Шаўчэнка - Думка
Тарас Шаўчэнка → Жыццё і творчасць Тараса Шаўчэнкі
Пераказы, дыктанты → Славуты сын Украіны