Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ларыса Геніюш

Фатаграфія Ларысы Геніюш   Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвічанка) нарадзілася 27 ліпеня 1910 года ў сям’і заможных сялян у вёсцы Жлобаўцы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні ў Заходняй Беларусі (тады гэта была частка Польшчы). Калі Ларыса Геніюш была яшчэ зусім маленькай, яе сям’я пераехала ў Расію, ратуючыся ад Першай сусветнай вайны, і вярнулася ў Беларусь толькі ў 1919 годзе. Ларыса Геніюш скончыла польскую школу ў Ваўкавыску (1928). Як пісала сама, у той час «цяжка было знайсці адпаведную працу <...>, заставалася працаваць на зямлі й чакаць мужа». Такім чалавекам стаў Іван Геніюш, студэнт-медык з Прагі. Праз два гады пасля замужжа, ужо з маленькім дзіцём, Л. Геніюш прыехала да свайго мужа ў чэшскую сталіцу, дзе яе цёпла сустрэла эмігранцкая супольнасць.
   У час паміж школай і замужжам паэтка знаходзілася пад моцным уплывам беларускіх народных вераванняў і песень, некаторыя з якіх мелі выразна патрыятычнае адценне, але ў Празе яна апынулася ў вельмі палітычна актыўным асяроддзі і праз некаторы час зрабілася сакратаром эміграцыйнай Рады БНР. Асталяваўшыся ў Чэхаславакіі з 1923 года, гэтая арганізацыя арыентавалася на кароткі перыяд незалежнасці Беларусі ў 1918 годзе і спадзявалася аднавіць нацыянальную самастойнасць без панавання Польшчы або Расеі. Яшчэ больш важна тое, што муж Іван і яго сябры значна пашырылі яе веды пра беларускую паэзію і асабліва пра творчасць Янкі Купалы.
   Другая сусветная вайна для Ларысы Геніюш абярнулася трагедыяй: яна страціла бацькоў і двух братоў; яе вершы гэтага часу хаця і з’яўляюцца ў асноўным лірычнымі, але ўтрымліваюць заклік да абароны нацыянальнай незалежнасці і асэнсаванне трагедыі вайны, іншаземнага падпарадкавання і асабістых стратаў. У бліжэйшыя пасляваенныя гады яна моцна пакутавала ад настальгіі і адначасова – ад прадчування новых катастроф. Прадчуванні спраўдзіліся: у 1948 годзе яна і яе муж былі арыштаваныя НКУС, прывезеныя ў Беларусь і пасля допытаў прысуджаныя ў 1949 годзе як «ваенныя злачынцы» да дваццаці пяці год сібірскіх лагероў. Хрушчоўскія рэформы, якія распачаліся ў 1956 годзе, прынеслі ім датэрміновае вызваленне (але не рэабілітацыю), і сям’я Геніюшаў вярнулася ў родныя мясціны, дзе пасялілася ў доме мужа ў Зэльве. Там, пастаянна падаючы прашэнні аб рэабілітацыі, але адмаўляючыся прыняць савецкае грамадзянства, Ларыса Геніюш пражыла да дня сваёй смерці – 7 сакавіка 1983 года.
 


Крыніца: Беларуская літаратура дыяспары: Манаграфія: / Пер. з англ. В. Бурлак, В. Жыбуля / А. Макмілін. – Мн.: УП «Тэхнапрынт», 2004. – 440 с.

Похожие статьи:

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Вясковы дом

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Зіма. Мароз кусаецца...

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Зіма

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Аблокі

Ларыса ГеніюшТворчасць Ларысы Геніюш