У аповесці Іван Шамякін паказвае, як у дні змагання з фашызмам сталінска-берыеўская рэпрэсіўная машына душыла і знішчала людзей.
Супрацоўнікі асобых аддзелаў дзяржбяспекі, так званага "смерша" (смерць шпіёнам) на фронце і ў партызанскіх атрадах шукалі "ворагаў народа", "рабілі" нярэдка здраднікамі тых, хто бараніў Айчыну. Берыеўскія энкэвэдзісты сеялі страх, падазронасць, часам расстрэльвалі нявінных людзей без суда і следства.
Адзін з такіх пасланцоў Берыі, спецорганаў НКУС — маёр Золатаў, вобраз якога ў творы раскрыты псіхалатічна глыбока. Ён, як Сахно з аповесці Васіля Быкава "Мёртвым не баліць" і асабіст з аповесці "Пакахай мяне, салдацік", дзейнічае па прынцыпах усёдазволенасці, подласці, бесчалавечнасці. Золатаву і такім, як ён, Берыя даў наказ наводзіць парадак, бязлітасна "ачышчаць" акупаваную тэрыторыю ад шпіёнаў, правакатараў і ворагаў. У партызанскім атрадзе Аляксея Іванавіча Мана гэты асабіст нібыта "для перамогі" ўчыняе па сутнасці злачынствы. Ягонымі ахвярамі становяцца сумленныя людзі — начальнік штаба Брагінскі, падпольшчык Стась Шабовіч, якіх ён знішчае як "маладушных..., што разлагаіоцца зажыва і атручваюць атмасферу". Маёр дзяржбяспекі не абцяжарвае сябе пошукамі праўды, пакутамі сумлення, ён "ненавідзеў псіхалагічныя тонкасці, людзей ненавідзеў", для яго дастаткова чутак ці нейкай зачэпкі, каб скарыстаць сваю неабмежаваную ўладу. Берыеўскі службіст хвалюецца за ўласнае жыццё, адчувае сваю выключнасць, ведае, што, каб выслужыцца, трэба як мага хутчэй ахвяру "расшчапіць на клеткі".
Такія амаральныя тыпы, як "вопытны чэкіст" Золатаў, у тагачасных складаных ваенных абставінах былі не менш небяспечныя і страшныя, чым тыя ж ворагі з гітлераўскай свастыкай.
Похожие статьи:
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Непаўторная вясна
Іван Шамякін → Адказы на пытанні па аповесці "Гандлярка і паэт"
Іван Шамякін → Сэрца на далоні. Адказы на пытанні
Биографии → Іван Шамякін