Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Іван Мележ - Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна...

   Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Яшчэ, здаецца, учора была гарэза, падлетак, а вось ужо, глядзіце – у самай добрай пары дзяўчына, у самай красе сваёй! Калі толькі вырасла!
   Глядзелі на Ганну, разважалі і – за малым выключэннем прыдзір з жанок – згаджаліся: выспела, нявеста, нічога не скажаш! Часам пры гэтых гаворках – асабліва жанкі – успаміналі Ганніну маці-нябожчыцу, казалі, што дачка ва ўсім выйшла ў матку. З аблічча – дык як вылітая: і невялікая ростам, і не гладкая – худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі тонкія. І косы чорныя, густыя, аж блішчаць, бы намочаныя, і смуглявасць на твары такая ж, і шчочкі таксама ж выпінаюцца.
   Іншы раз языкі жанок – прыдзір ці зайздросніц – меркавалі, што грудзі ў Ганны малаватыя, як кулачкі: чым толькі дзіця карміць будзе, калі давядзецца? Але пры ўсім тым – нават прыдзіры і зайздросніцы не пярэчылі – Ганну ніяк нельга было палічыць за кволую: збоку, з аднаго позірку відаць было – крамяная ў Цімоха дзяўчына, дужая, сілаю ўся налілася! Вунь якая пругкая ў хадзе, спрытная якая ў рухах, так і відаць – маладосць, сіла ў кожнай жылачцы!

 

Похожие статьи:

Іван МележПалеская хроніка. Людзі на балоце. Частка першая

Іван МележБеларуская вёска ў часы калектывізацыі ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"

Іван МележВасіль Дзяцел і Ганна Чарнушка як мастацкія тыпы ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"

Іван МележІван Мележ - Здарэнне

Іван МележІван Мележ - Спатканне за горадам