(па народных матывах )
Адшукаў лапату кот
І пайшоў на агарод.
Як сапраўдны рыбалоў
Накапаў там чарвякоў.
Прыхапіў вядро,
Запалкі
І пакрочыў
На рыбалку.
Будзе рыбу кот лавіць,
Будзе юшку кот варыць.
Сеў на беразе ракі.
У здзіўленні рыбакі:
– Як без вуды будзеш
Ты, брат, рыбу вудзіць?
– А навошта вуда тая,
Калі хвост я доўгі маю?
Начаплю
Чарвяка
І злаўлю
Шчупака!
У цянёчку
Пад кустом
Вудзіў Рыбу
Кот
Хвастом.
Позна вечарам дамоў
Крочыў сумны рабалоў.
Похожие статьи:
Яўген Крупенька → Яўген Крупенька - Алёнка
Якуб Колас → Якуб Колас - Рыбакі
Яўген Крупенька → Яўген Крупенька - Мама хлеб дзяліла
Яўген Крупенька → Яўген Крупенька - Ёсць у кожнага з нас...
Пераказы, дыктанты → На рыбалцы