Хлеба было мала,
хлеб дзяліла мама,
чорны хлеб дзяліла:
– Ешце, ў хлебе сіла.
Мама жартавала,
калі гаварыла:
– Сарока-варона
кашку варыла,
кашку варыла –
дзетак карміла,
дзетак карміла –
дзетак лічыла:
– Гэтаму давала,
гэтай давала,
гэтай давала,
гэтай давала,
гэтаму давала,
гэтай – не хапіла.
Мне міргнула вокам, –
цяжка быць сарокай.
А хто была тая,
каму не хапіла?
Дзе сарока тая,
чый ты хлеб схапіла?
Як яна ўляцела?
Дзе яна сядзела?
Зачынены вокны
і няма сарокі.
Хлеб дзяліла мама,
пароўну дзяліла.
Хлеба было мала,
хлеба не хапіла
...маме.
Крыніца: Крупенька Я. Карэнні: Вершы, байкі, паэмы. – Мн.: Маст, літ., 1986. – 255 с.
Похожие статьи:
Пераказы → Хлеб (Паводле Б. Сачанкі)
Пераказы → Вытаптаны хлеб
Пераказы → Хлеб для партызанаў
Пераказы → Хлеб (Паводле В. Цітова)
Янка Брыль → Янка Брыль - Сірочы хлеб