Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Яўген Крупенька - Лясное возера
Цёплае, прыветнае
Возера летняе,
Чыстая вадзіца,
Хочацца напіцца.
Сонцам налілося,
Высока ўзнялося.
У спякотны поўдзень
Лось сюды прыходзіць,
Мы не забываем,
Тут адпачываем.
А каб не змялела
Возера лясное,
Поўняць яго хмаркі
Вадой дажджавою.