Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Яўген Крупенька - Леў
Цар звяроў,
Грывасты леў,
Перш паспаў,
Пасля пад’еў.
Нават дзякуй не сказаў
Толькі пысу аблізаў.
Пастаяў,
Хвастом махнуў
І салодка
Пазяхнуў.
Ходзіць ціха,
Як не цар,
І не вельмі
Грозны твар.
Ён, напэўна,
Зразумеў,
Што не страшны
Ў клетцы леў.