Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Яўген Крупенька - Зайка, дзе, скажы, твой дом
– Зайка, дзе, скажы, твой дом?
– Пад любым густым кустом.
– Дзе твой ложак, дзе пасцелька?
– Там, дзе цёплая зямелька.
– Ты капусты шмат наквасіў?
– Не люблю рабіць запасаў.
– Зімку жыць, як будзеш, зайчык?
– Хлеба выпрашу акрайчык.
– Сорам, зайка, сорам так –
Жыць на свеце, як жабрак!